Авторизуйтесь Чтобы скачать свежий номер №34(2728) от 03.05.2024 Смотреть архивы
picture
USD:
3.2354
EUR:
3.4633
RUB:
3.492
Золото:
239.49
Серебро:
2.75
Платина:
98.61
Палладий:
97.99
Назад
События
31.12.2020 1 мин на чтение мин
Распечатать с изображениями Распечатать без изображений

З Новым годам!

Иллюстрация: freepik

Паважаныя нашы чытачы!

2020 год стаў адметным для ўсяго света. Камусьці ён прынёс моманты шчасця, камусьці - імгненні роспачы, некага падштурхнуў паверыць у сябе і сваю ўласную моц, шмат каго прымусіў зразумець каштоўнасць простых рэчаў, чалавечых зносінаў ды праяваў эмпатыі да навакольных.

Але для кожнага з нас 2020 стаў годам пераменаў. І гэтыя змены, якія адбыліся звонку і, самае галоўнае, ўнутры нас, ужо не спыніць і не стрымаць.

Сардэчна віншуем Вас, нашы чытачы, з надыходзячым 2021 годам.

І хай ён будзе такім жа яскравым, як адыходзячы. Але багатым на станоўчыя падзеі, шчырыя словы і дзеі, пазітыўную інфармацыйную палітру. Ад нас - толькі аператыўныя ды правераныя факты. Ад Вас - прага стаць больш дасведчаннымі ў эканамінай тэматыцы.

З павагай, Ваша «Эканамічная газета».

Распечатать с изображениями Распечатать без изображений
Разместить рекламу на neg.by