Авторизуйтесь Чтобы скачать свежий номер №30(2724) от 19.04.2024 Смотреть архивы


USD:
3.2757
EUR:
3.4954
RUB:
3.4772
Золото:
251.74
Серебро:
3
Платина:
100.05
Палладий:
107.63
Назад
Новости компаний
21.02.2021 1 мин на чтение мин
Распечатать с изображениями Распечатать без изображений

З днём роднай мовы!

21 лютага ўвесь свет адзначае Международны дзень роднай мовы. Яго галоўная мэта - захаваць моўныя i культурныя разнастайнасцi нацыi. Па класіфікацыi ЮНЕСКА, беларуская мова знаходзiцца ў ўразьлівым становішчы - на першым этапе на шляху да вымірання.

«Эканамiчная газета» вiншуе ўсiх беларусаў нашай краiны, беларусаў замежжа, а таксама ўсiх жыхароў нашай планеты, якiя маюць беларускiя каранi,  з гэтым днём. 

 

*  *  *

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

 

Гэта ластавак шчабятанне,

Звон світальны палескіх крыніц,

Сінь чабору і барвы зарніц,

І буслінае клекатанне.

Калі ж хто загадае: «Не трэба!» -

Адрачэцца ад мовы народ, -

Папрашу я і сонца, і неба:

Мне не трэба ні славы, ні хлеба,

Асудзіце на безліч нягод.

 

Толькі месяцаў назвы пакіньце,

Назвы родныя роднай зямлі,

Пра якія з маленства ў блакіце

Бор шуміць і пяюць жураўлі:

 

Студзень - з казкамі снежных аблокаў,

Люты - шчодры на сіні мароз,

Сакавік - з сакатаннем і сокам

Непаўторных вясновых бяроз,

 

Красавік - час маланак і ліўняў,

Травень - з першым каханнем, сяўбой,

Чэрвень - з ягаднаю зарой,

Ліпень - з мёдам,

З пшаніцаю - жнівень,

 

Спелы яблычны верасень,

Светлы кастрычнік

У празрыстасці чыстай, крынічнай,

Лістапад - залаты лістапад,

Снежань - першы густы снегапад...

 

Ці плачу я, ці пяю?..

Восень. На вуліцы цёмна...

Пакіньце мне мову маю,

Пакіньце жыццё мне!

Пiмен Панчанка, 1964 год

 

* * *

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Распечатать с изображениями Распечатать без изображений
Разместить рекламу на neg.by