Авторизуйтесь Чтобы скачать свежий номер №30(2724) от 19.04.2024 Смотреть архивы


USD:
3.2757
EUR:
3.4954
RUB:
3.4772
Золото:
Серебро:
Платина:
Палладий:
Назад
События
08.03.2021 1 мин на чтение мин
Распечатать с изображениями Распечатать без изображений

З Днём 8 Сакавіка!

Фото: unsplash

Шаноўныя, мілыя дамы! Найчароўнейшыя і непрадказальныя стварэнні! Віншуем вас з днём 8 Сакавіка!

Жадаем вам цудоўных дзён, што напоўненыя радаснымі падзеямі, прыгожымі словамі, любоўю і душэўнасцю.

Няхай вашыя жаданні выконваюцца як найчасцей, хай блізкія атачаюць вас цяплом і пяшчотай, клопатам і бязмежнай увагай!

 

Жанчыны

Жанчыны ўмеюць чакаць,
Жанчыны ўмеюць кахаць,
Многае ўмеюць жанчыны.
Пяшчотны іх шчэбет птушыны,
Што чуць пашчасціла мне,
I вас няхай не міне.

He трэба жанчыну гнявіць,
Жанчыну трэба любіць,
Любіць аддана і смела,
Каб музыка ў свеце гучэла,
Што ачышчае наш дух,
Якая толькі на двух.

Перад жанчынай, як сыч,
He будзь. He стагні і не хныч,
Калі ты сапраўдны мужчына.
Як нават жыццё запярчыла —
Ёй не заменяць казкі
Тваёй пяшчоты і ласкі.

Жаночых надзей не руйнуй.
Жанчыну раўнуй не раўнуй —
Сама ва ўсім разбярэцца.
Глядзі, як шчасліва смяецца
Жанчына. I здзіўлены свет
Зайздросна глядзіць ёй услед.

Прайшла, апякла і растала,
I сумна навокал стала,
Сіроча ў свеце зусім.
З жанчынамі свет не старэе,
Ён маладзее, дабрэе,
I, ўрэшце, нас дорыць ім.

I мы іх любім і любім,
За што — пра гэта не трубім,
Між іншым навошта трубіць?
Жанчыну трэба любіць,
Любіць аддана і смела,
Каб музыка ў свеце гучэла,
Што ачышчае наш дух,
Якая толькі на двух!

Анатоль Грачанікаў

Распечатать с изображениями Распечатать без изображений
Разместить рекламу на neg.by