Авторизуйтесь Чтобы скачать свежий номер №23(2717) от 26.03.2024 Смотреть архивы


USD:
3.2545
EUR:
3.5239
RUB:
3.5097
Золото:
228.08
Серебро:
2.6
Платина:
94.8
Палладий:
105.16
Назад
События
01.01.2020 2 мин на чтение мин
Распечатать с изображениями Распечатать без изображений

Поздравляем с Новым годом!

Редакция «Экономической газеты» получила волшебное поздравление от читателя Павла Мисуны. С радостью делимся им со всеми нашими читателями и подписчиками! 

Год стары сыходзіць у вечнасць,

У зорную ўспамінаў млечнасць.

Забірае ён з сабою

Крыўды, слёзы – усё благое.

 

А насустрач – годзік новы:

Ветлы, светлы, каляровы,

Мех нясе падзей прыемных,

Віншаванняў узаемных.

 

Вось сустрэліся гады.

Павіталіся браты.

Барадаты маладому

Даў наказ, як княжыць дома:

 

“Не скупіцца шчасцем, долей,

За дабро дабра даць болей.

А грахі адбельваць снегам,

Грэць любові абярэгам”.

 

“Дзякуй! - скажа год малодшы, –

Ты, брат, добры, але горшы,

Адыходзь у мінулы час,

Лепшае пакінь для нас!

 

Глеб урадлівых – для аратых,

Бацькам – дзетак зухаватых,

Хто ахвочы – злазіць у горы

І здароўя – тым, хто хворы,

 

Болей неба для шахцёраў,

Бінга – для гульцоў мацёрых,

5D-прынт ­– будаўнікам,

Мудрых спраў – кіраўнікам.

Для Урада – тэмпаў росту,

Як у Кітаі ў дзевяностых.

 

Навукоўцам – дум багатых

І каб цешылі зарплаты,

Усім – веры, усім – надзеі,

У сэрцах каб цвілі лілеі!”

 

З тым згадзіліся гады.

З двух застаўся малады

Крочыць каб па ўсёй планеце,

Дарыць радасць усім на свеце!

 

І на поўнач ймчацца стрэлкі.

Падарункі ўжо пад елкай.

Пажаданні ад душы,

Шчасця, долі – без мяжы!!!

 

Павел Місуна

Распечатать с изображениями Распечатать без изображений